КРЫНІЦА, рака ў Лідскім р-не, левы прыток Вавёркі (бас. Нёмана). Даўжыня 4,1 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Мэйры, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Вавёрку за 1,5 км на Пн ад в. Паперня. На ўсім працягу каналізаваная.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.